Голосование
Знакомите ли вы своего ребёнка с историей родного города, его достопримечательностями?
Всего 369 человек
Голосование
Какую информацию Вы бы хотели видеть на нашем сайте?
Всего 509 человек

Каляндар народных свят і абрадаў

Дата: 24 марта 2019 в 21:21, Обновлено 24 марта 2019 в 22:51

Каляндар народных свят і абрадаў

ВЯСНА

Гуканне вясны

   Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты святкавання.

  • У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. 
  • У некаторых раёнах вясну пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка).
  • 9 сакавіка спраўляліся Саракі - свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак ”выраяў” (птушыных зграй).
  • У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.

Пасля пераходу на Грыгарыянскі каляндар ўсе праваслаўныя святы ”зрушыліся” на 13 дзён наперад. Саракі ”пераехалі” на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20-х лічбах сакавіка.

Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.

Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся ”вястуном” вясны.

  Крыніца: https://be.wikipedia.org

Веснавыя песні

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!
А зімачку забярыце - у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

***

 Зіма з летам сустракаецца,
Пра здаровейка пытаецца:
— Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка!
— Ой, здарова была, да халодная зімачка!
— Што цябе, лецейка, узвелічаюць,
Мяне, зімачку, праклінаюць?
— Бо ты, зімачка, халодная,
Лугі, балоты памарозіла.

Беларускія народныя гульні "Гусі ляцяць!", "Спрытны Верабей",  "Каршун" , "Хворы Верабей", "Гусі-лебедзі і воўк", "А мы проса сеялі",  "У арла".

"Гуканне вясны". Р. Баравікова 
«Сонейка-сонца»
 «Гушкі, гушкі, гушкі»
Т. Кляшторная.  «Шпак»
Я. Крупенька. «Шпак»
Я. Колас. «Сонца грэе, прыпякае»

Беларускія народныя лялькі Птушка-радасцьПтушкаВяснянка.

Саракі (22.03)

  Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі. Яны вярталіся з Вы-Раю – ад продкаў – і неслі на сваіх крылах вясну. Таму і першае свята новага цыкла абнаўлення павінна быць прысвечана міфічным прадвеснікам – птушкам. Такое свята пад назвай Саракі здаўна бытуе ў народным календары беларусаў.

Зразумела, што лік 40, які адлюстраваны ў вяртанні з далёкіх краін «40 выраяў», стаў вызначальным ва ўсіх рытуальных дзеяннях гэтага святочнага дня, перш за ўсё ў выпяканні спецыяльнай рытуальнай стравы – сарака «жаваранкаў» – невялічкіх булачак у выглядзе птушак.

   У розных куточках Беларусі жаваранкі аказваліся на пэўны час своеасаблівым барометрам-лічыльнікам. Меркавалі, што пасля Саракоў павінна быць яшчэ сорак замаразкаў. І як толькі здараўся чарговы замаразак, сям’я з’ядала адну галушку. Як толькі будзе з’едзена апошняя, людзі казалі: усё – прыйшло лета, і марозу больш не будзе.

Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на арэлях. Для самых маленькіх іх майстравалі пасярэдзіне двара або мацавалі гушкалкі прама ў варотах. Моладзі патрэбны былі больш вострыя ўражанні, і, адпаведна, яе паводзіны вылучаліся значна большай эмацыянальнасцю. Таму хлопцы ладзілі арэлі з дапамогай старэйшых братоў і бацькоў у гумнах і пунях.

  Гушканні на арэлях мелі некалькі планаў асэнсавання. З аднаго боку, папарнае гушканне з дзяўчатамі дазваляла прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці, рухавасць, імпэт і адначасова выказаць на мове сімвалаў сваю зацікаўленасць дзяўчынай.

   З другога боку, здавалася б, простая забава, гульня несла на сабе адбітак далёкай традыцыі, змест якой быў напоўнены абрадавым сімвалізмам. Па-першае, гушканні суправаджаліся залівістым смехам, гучнымі рытмізаванымі заклічкамі і нават невялікімі песеннымі творамі, якія выконвалі ролю замовы. Па-другое, гушканне заўсёды звязвалася з дабрабытам і новым ураджаем. Паўсюдна на Беларусі існавала падсвядомая перакананасць у тым, што ад вышыні калыхання (узлёту над зямлёй) залежыць рост ільну. Можа, якраз таму нашыя продкі даволі часта гушкаліся на вяроўках.
  
Крыніца: https://be.wikipedia.org

Прыказкі

«Кажуць: сорак птушак прыляціць – сорак мучанікаў».
«Сорак мучанікаў прылятаець, сорак мучанікаў прылятаець!»

Беларускія народныя гульні "Каршун" , "Хворы Верабей", "Гусі-лебедзі і воўк", "У арла", "Гусі ляцяць!", "Спрытны Верабей", "Птушкі ляцяць"

«Чыкі-чыкі, сарока»
«Гушкі, гушкі, гушкі»
Т. Кляшторная. «Шпак»
«Сарока-варона»

Беларускія народныя лялькі Птушка-радасцьПтушка.

Камаедзіца

  Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства. Па некаторых вытоках Камаедзіцай завецца першы альбо апошні дзень гатэга тыдня. Пазней жа, гэта свята прыстасавалі да храсціянскага паста, каторы надараецца кожны год у розны час. Але найболш лагічным часам дзеля камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.

   Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй, як з надакучлівай госцяй. Не гледзячы на падцягнутыя за зіму падпругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшыя стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленыя мёдам, алеем і свіным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела сваё асаблівае значэнне. Круглыя, гарачыя, жоўтыя і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усе больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькіе ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў, а першы блін ахвяравалі багам.

Гарохавая каша таксама лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзведзі патрэбна спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара леса, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Мядзьведь з'яўляўся адным з увасабленняў бога Велеса, пакравіцеля хатніх жывел, таго свету ды чалавечай сэксуальніасці. Мядзведзю надаваліся незвычайные ўласцівасці, яму пакланяліся і прыносілі дарункі. І, канечне, не маглі абысці яго ўвагай і на гэты раз - тым больш, што як раз у гэты час мядзведзь прачынаўся ад спячкі, зусім як увесь свет і разам з ім чалавек, скідаў са сваіх плячэй зімовыя путы. Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, у лес яму насілі пачастункі - тую самую гарохавую кашу, якая часта зліпалася ў камы. Гэтыя камы, верагодна, і далі назву усяму святу - "камаедзіца" - "камы есці".

   Паводле іншай версіі, "кам" - старажытная назва гаспадара, такім жа словам маглі называць і мядзведзя, якому пакланяліся як гаспадару леса.

  Пасля абеду і частаванняў лічылася істотным "пакачацца" з боку на бок, як мядзведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вяселыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кубарам альбо, пазней, на санках).

  Асаблівая ўвага ў гэтай справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся ў мінулым годзе. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыццё іх было ладным ды лёгкім - "адбывалі" маладыя ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі, то з гары штурхнуць, то снежкай запуляць, то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энэргіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладым дарылі падарункі, часатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут ёсць корані вядомага нам і зараз вясельнага "горка!").

  Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, які рыхтавала маці новаяўленага супруга, каб жонка "навучылася" як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасцепрыімнай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шыта.

  Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі вывернутые тулупы ці нават сапраудные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час на віду, танчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая і легкая справа - паспрабуй ты ўвесь дзень актыўна бавіць час у цяжкай "шубе" - вытрымаць такое маглі толькі самыя дужыя ды моцные, таму не здарма яны лічыліся самымі завіднымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.

 Надвор'е напрыкацы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цеплым назваць нельга, паўсюль яшчэ хапае снегу і мяцеліца - не дзіва. Каб не змерзнуць на вуліцы людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сімваламі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што ў гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла ў святочным вогнішчы...

  Месца дзеля святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх яго ўдзельнікаў. У горадзе гэта была звычайна галоўная плошча, а ў вёсцы - поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльныя горы і гурбы са снегу, калі не магчыма было знайсці прыродныя. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі сімваламі з прыродных матэрыялаў.

   У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся тавары рамеснікаў, якія рабіліся ў зімовыя, вольныя ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне і абутак, і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і пра тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве чакала цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна каб не памерці з голаду наступнай зімой. Яшчэ і з гэтай нагоды апошнія дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

  Крыніца: https://be.wikipedia.org

Вялікдзень

  Вялікдзень - вялікае гадавое веснавое свята. Ім некалі адкрываўся новы каляндарны год.  

   3 прыняццем хрысціянства гэтае свята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, з’яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшыся духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзеньня святочных дзён. У Чысты Чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую Суботу, напапярэдадні Вялікадня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў святочную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу.

  Пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае.

  У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу.

   У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінанне памерлых родзічаў - веснавыя дзяды Радаўніца.

   Гэтае свята не мае пэўнай, пастаяннай прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая.

  Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы. 

   Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця Ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”

  Пасля асвячэння пасхі ў царкве кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй бегчы з ёю дадому. Гэты звычай быў заснаваны на народным павер’і: хто першы прыбяжыць з пасхаю дамоў, у таго будзе лепшы ўраджай, і той гаспадар першы скончыць палявыя работы. Абрус, на якім стаялі велікодныя стравы, захоўваўся ў недатыкальнасці на працягу ўсяго года: ен, згодна з народнымі вераваннямі, ахоўвае ад граду, і таму пры з’яўленні градавых хмар гэты абрус расцілалі на двары.

  У цэнтры велікоднай абраднасці знаходзіцца яе своеасаблівы сімвал – пафарбаванае яйка. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей. Асвечанае ў царкве яйка елі першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле.

   У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыцца вадою, у якую пакладзены залатыя і срэбныя рэчы, а таксама чырвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць багатым, чыстым і прыгожым, як яйка. Маці гладзілі чырвоным яйкам, якое вымалі з вады, на твары сваіх дзяцей, каб яны былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. Фарбаваныя велікодныя яйкі і зараз дараць родным і знаемым. Абмен такімі яйкамі-падарункамі паміж хлопцамі і дзяўчатамі азначае іх прызнанне ва ўзаемным каханні. Важнае значэнне мела велікоднае яйка, атрыманае ў каго-небудзь першым: верылі, што яно не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзейную сілу. Велікодныя яйкі клалі ў зерне, прызначанае для сяўбы. 

 З велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. На другі і трэці дзень Вялікадня па вёсках хадзілі валачобнікі – велікодныя спевакі – славельшчыкі. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў весцы і перад кожнай хатай спявалі, услаўляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі плённай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывелы. У адказ гаспадары дзяквалі валачобнікам і давалі ім падарунак – валачобнае (фарбаваныя яйкі, каўбасы, сыр).

Гаспадар ты наш з гаспадыняю,

Не тамі нас доўга, падары нас борздка

Не вялікім скарбам, чырвоным яйком.

Са двара пойдзем, прыпяваючы,

Пана гаспадара велічаючы.

У апошні дзень свята (а ў некаторых раёнах у першы ці другі) беларусы хадзілі на могілкі памянуць (“пахрыстосавацца”) сваіх продкаў.


  Крыніца: https://be.wikipedia.org 


Беларуская абрадавая лялька "Вербніца"
Беларускія народныя гульні "Качанне яек", "Яйка пад шапкай"
І. Шуцько. «Яечка»
Беларуская народная казка «Курачка-Рабка»

Юр'я (06.05)

Юр'я (Дзень свойскіх жывёл і пастуха)   - даўняе земляробчае свята першага выгану кароў.
Перад першым выганам статка на пашу гаспадыні абкурвалі жывёлу купальскімі зёлкамі, тройчы абыходзілі з запаленай грамнічнай свечкай і закопвалі пад парогам сімвал плоднасці жывёлы - курынае яйка, шапталі юр'еўскія замовы.
Пад гукі пастуховай трубы кароў выганялі за вароты. Кожная гаспадыня частавала пастуха і давала наказы, потым праводзілі статак на луг, дзе качаліся на юр'еўскай расе, якая лічылася карыснай для здароўя, аглядалі поле, закопвалі на ўзмежку яго рытуальную страву - давалі ахвяру зямлі.
Веснавое Юр’я знаменавала сабой сапраўдны пачатак вясны. Святы Юрай – “Божы ключнік”, бо ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і адмыкае вясну, выпускае расу, благаслаўляе ўсё навокал: зямлю, людзей, жывёл.

Крыніца: Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

Прыказкі і прыкметы

Раса раніцай на Юр’я лічылася лекавай як для жывёлы, так і для чалавека. Хто хацеў быць дужым і здаровым, павінен быў пакачацца гэтай раніцай па расе. Расу нават збіралі ў місачку і выкарыстоўвалі як лекавы сродак. Лічылася, што святы Юрай асвяціў яе.
"Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб і ў дурня"
"Як на Юр'я пагода, то на грэчку няўрода"
"Калі на Юр'я мароз, дык на балоце авёс"
"Калі прыдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры"“Юр’ева раса” — ад сурокі, ад сямі хвароб. Будзь здароў, як “Юр’ева раса”.

Беларускія народныя гульні "На росу", "Каза".
Беларуская народная казка «Каза-манюка».

Сёмуха

Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі)  – завяршальнае веснавое свята, якое святкуецца на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня.
Да Сёмухі стараліся парабіць усе веснавыя сельскагаспадарчыя справы. Абыходзілі хрэсным ходам вёску і палі. Напярэдадні свята чыста прыбіралі хату і сядзібу, а потым упрыгожвалі зелянінай – галінкамі і дрэўцамі бярозы, радзей – клёна, ліпы, падлогу хаты і двор засцілалі аерам. Традыцыя захавалася і па сённяшні дзень. Зеляніну не выкідвалі, аддавалі скаціне, затыкалі пад страху ад грому, утыкалі ў агарод ад кратоў, у капцы бульбы ад чарвей. У Шчучынскім раёне старажылы ўспамінаюць зніклы ўжо звычай віцця вянкоў дзяўчатамі на Сёмуху. Вянкі пускалі на ваду і варажылі пра будучае замужжа.

Шырока быў распаўсюджаны звычай на Сёмуху ўпрыгожваць кароў вянкамі. За той вянок пастуху трэба было заплаціць “сёмушнае”. Аднак на Зэльвеншчыне вянок на рагах каровы азначаў, што гаспадыня не заплаціла пастуху “сёмушнае”. На Сёмуху ладзілі фэсты, маёўкі (апошнія ў сярэдзіне ХІХ ст. сталі папулярнымі і сярод гараджан). Маёўкі праходзілі абавязкова з музыкай, дзе-нідзе ладзілі арэлі. На маёўкі збіралася моладзь з розных вёсак. Гэта была добрая нагода пазнаёміцца. Сёмуха лічылася добрай парой для вяселляў.

 Крыніца: https://be.wikipedia.org

 

Беларуская народная гульня "Бярозка"
У. Юрэвіч. «Бярозчыны валёнкі»
М.Гамолка. Васілёва бярозка

ЛЕТА

Купалле (06.07)

Купалле (Купала) - старажытнае абрадавае свята сонца і агню, росквіту зямлі. 

Да купальскай ночы рыхтаваліся з раніцы. Жанчыны і дзяўчаты ішлі на луг збіраць кветкі і зёлкі, якія ў гэты дзень набываюць асаблівую гаючую, чароўную сілу. З кветак дзяўчаты вілі вяночкі. Пад вечар, святочна апрануўшыся, яны ішлі па вёсцы і клікалі людзей на Купалле. 
Месцам правядзення свята магла быць гара, лука ракі, бераг возера. На гэтае месца зносілі усякую старызну для вогнішча, якая сімвалізавала ўсё аджытае, хворае, непатрэбнае і павінна была згарэць у ачышчальным агні. На месцы вогнішча ўкопвалі жардзіну, якую абвівалі хмелем, на верх яе мацавалі старое кола, упрыгожанае зёлкамі. Вакол жардзіны складалі старызну, дрова, падпальвалі ўсё гэта “жывым” агнём, здабытым шляхам трэння кавалкаў дрэва або з дапамогай крэсіва. Вакол вогнішча вадзілі карагоды. Назіралі: у чый бок падала жардзіна з колам, той павінен стаць шчаслівым. Моладзь скакала праз вогнішча. Калі хлопец меў пару, то пераскокваў агонь разам са сваёй дзяўчынай. Калі ў час скакання праз агонь у закаханай пары рукі не разыйдуцца, то гэта добрая прыкмета, і вяселле іх у гэтым жа годзе павінна адбыцца. Тут жа гатавалі абрадавую вячэру, частаваліся.

Гэтае свята, як ніякое іншае, напоўнена было таямнічасцю. Дзяўчаты варажылі на вянках, якія пускалі па вадзе, апоўначы рвалі на скрыжаванні трыпутнік, каб даведацца, хто будзе сужаны.

Хлопцы шукалі папараць кветку. У купальскую ноч, па народным павер’і, расцвітае папараць. Хто сарве кветку гэтай расліны і будзе насіць пры сабе, той будзе шчаслівы, багаты і атрымае ўсё, што захоча. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, надыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, гром б’е за громам, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. Каму ўдаецца сарваць кветку, павінен, не аглядваючыся, ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы стараюцца прымусіць чалавека аглянуцца. Інакш кветка ў адзін момант прападзе.


Крыніца: https://be.wikipedia.org


Прыказкі
"Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне"
"Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў"
"Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак"
Беларускія народныя гульні "Іванка",  "Два агні", "Вядзьмар",  "Вугольчык".
 Я. Колас. «На лузе»
К. Каліна. «Ліпень»

Дажынкі

ДажынкіПрачыстая- ста-ражытнае народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва. Людзі на нейкі час рабіліся вольнымі ад цяжкай працы, атрымлівалі адпачынак і — найперш — ураджай. Сканчэнне жніва суправаджалі танцамі, песнямі, рознымі абрадамі язычніцкага паходжання. У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

 Крыніца: https://be.wikipedia.org

Прымаўкі : 

«Прыйшла Прачыстая — стала поле чыстае»,
 «Прачыста — сяўба чыста, а касьба не чыста»,

 «Гаспажа — хлеба дзяжа»,

 «Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая»,

 «Надышло Успленне — цягні бульбу за карэнне»,

 «Прачыстая не глядзіць бяла, а глядзіць, каб паляніца была».
 

І. Муравейка. «Акраец хлеба»
М. Танк. "Хлеб"
К. Каліна. "Жнівень"

Беларускія народныя гульні "Лянок""У млын"

Сцэнарый свята "Дажынкі"

Яблычны Спас

 Яблычны Спас (Спас, Другі Спас, Вялікі Спас, Сярэдні Спас, Іспас) — старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. Адзначаецца 6 (19) жніўня.

Асвячэнне яблыкаў

У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць: «Добра яблычка к Іспасу». Асвечаныя яблыкі пакідалі на магілах блізкіх людзей. Да Яблычнага Спаса яблыкі (а таксама грушы, агрэст, струкавую гародніну) есці забаранялася, асабліва жанчынам, у якіх папярэдне паміралі дзеці. Згодна з народным павер'ем, у гэты дзень Бог (ці Божая Маці) раздае на нябёсах усім памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца. Страшылі таксама бацькоў, якія дачасна елі яблыкі, што ў іх паўміраюць дзеці.

У НАРОДЗЕ СПАС ЛІЧЫЛІ ДНЁМ АДЛЁТУ БУСЛОЎ. КАЛІ БУСЛЫ ПАЧЫНАЛІ РЫХТАВАЦЦА ДА ВЫЛЕТУ Ў ВЫРАЙ ЗА ТЫДЗЕНЬ ПЕРАД СПАСАМ, ЧАКАЛАСЯ, ШТО ЗІМА НАДЫДЗЕ РАНЕЙ І БУДЗЕ МАРОЗНАЯ, А ВЯСНА ЦЯПЛЕЙШАЯ; КАЛІ Ж ПАСЛЯ СПАСА — ВОСЕНЬ БУДЗЕ ЦЁПЛАЯ, ЗІМА ПОЗНЯЯ, А ВЯСНА ХАЛОДНАЯ. АДЛЁТ БУСЛОЎ СВЕДЧЫЎ ПРА НАБЛІЖЭННЕ ЗІМЫ.

 Крыніца: https://be.wikipedia.org
 

Сцэнарый свята «Яблычны спас»

Яблычнае зярнятка (казка). С.Валодзька
В. Хомчанка. «Яблык»

ВОСЕНЬ

Багач (21.09)

Багач (Нараджэнне Божай Маці, Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство, Другая Спажа, Другая, Малая, Меншая Прачыстая, Зельная, Другі святок, Спожка) — старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых (21 верасня па н. ст.). У некаторых раёнах гэта свята лічылася першым днём восені. Багач — лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Згодна з павер'ямі, багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц у свяце займаў святар. 
Паводле апісання А. Багдановіча. "Багач стаіць на працягу года ў доме чарговага гаспадара ў ганаровым куце пад абразамі. У гэты дзень свечка запальваецца. Запрашаецца святар для служэння, якое адбываецца перш за ўсё ў той хаце, дзе стаіць багач. Потым гаспадар следам за святаром нясе багача ў наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары. Для сустрэчы ставяць на двары стол, засланы белым пакрывалам з кошыкамі жыта, пшаніцы, ячменю або іншага зерня. Святар і ўсе яго суправаджаючыя запрашаюцца ў хату для частавання, пры гэтым багач ставіцца на покуці...
На другі канец вёскі збіраецца ўся жывёла, і калі абыйдуць усе двары, то абносяць багача вакол яе. Пасля гэтага адносяць яго ў хату да чарговага гаспадара, дзе багач застаецца цэлы год." 

Крыніца: https://be.wikipedia.org

Прыказкі:
«Другі святок - восень, браток»,

«Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», 

«Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку», 

 «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы». 
 

Прыкметы

Назіралі за жывёлай, каб рабіць прагнозы з наступленнем зімы: калі пасля Малой Прачыстай жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Сапраўды, прадчуваючы зазімкі, жывёла рвецца, каб у апошнія дні паболей скубануць свежай травы.
 

Я.Журба. "Восень"

"Лёгкі хлеб" бел. нар. казка

Р. Барадулін. «Загадкі на градках»

К. Каліна. "Верасень"

Беларуская лялька-абярэг "Зернявушка"

 

Беларускія народныя гульні "Агароднік""Рэдзька".

Марцін (25.10)

Марцін (свята млынароў) - свята млынароў. Адзначалі яго на млынаравым каменным крузе.

Праца  млынара звязана з жытам, пшаніцай, мукой, хлебам. А для селяніна жыта, хлеб - гэта аснова дабрабыту, бязбеднага існавання сям'і. Пасля таго, як быў сабраны добры ўраджай, сяляне маглі і аб хлебе падумаць, і млынара ўшанаваць, каб муку добра змалоў, і, вядома ж, павесяліцца.
 

Крыніца: Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

Прыказкі

  • "Марцін святы - губіцель гагаты" (Гагатой называлі гусей, якіх спажывалі на свяце).

Загадкі

  • Адзін дзед ніколі не наесца. (Млын)
  • Крыламі махае, а ляцець не можа. (Вятрак)
  • Круціцца, верціцца цэлы век, а не чалавек. (Млын)
  • Трасецца, калоціцца, аб усім свеце клапоціцца.(Жорны)

Беларускія народныя казкі «Жаронцы», «Лёгкі хлеб»

Беларуская народная гульня "У млын"

Кузьма-Дзям'ян (14.11)

Кузьма-Дзям'ян (свята кавалёў) - апякун земляробства і вяселля. 

Кавалі з'яўляюцца сімваламі шлюбу і сям'і, таму нездарма дзень Кузьмы -Дзям'яна асабліва шанавалі незамужнія дзяўчаты, бо гэтыя святыя згодна з павер'ем спрыялі вяселлям.

Унясенне свята кавалёў у народны каляндар сведчыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся коўкай металу. Некалькі навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў.

Звычайна кузня стаяла на краі вёскі, пры дарозе. Адтуль даносіўся стук молата і перазвон жалеза. Гэта каваль каваў метал. Ён вырабляў падковы, падкоўваў коней, адкоўваў восі для калёс ці палазы для саней. Ён жа каваў і зубіў сярпы, варыў сякеры і малаткі; адкоўваў нажы і нажніцы...З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце.
 

Крыніца: Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

Прыказкі

  • “У дзень святога Касьмы і Даміана кузні не куюць і бабы не п’юць”,
  • "Кузьма да Дамян - два ліцвіны, прынеслі гаршочак бацвінні".
  • “На Кузьму і Дзям’яна касіць ня рана”, 
  • “Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям’ян сена грабіць”.

Прыкметы

  • "Не закаваць зіме раку да Кузьмы",
  • "Калі Кузьма закуе, дык Міхайла раскуе",
  • "На Кузьму лісты на дрэвах трымаюцца - недарод наперадзе чакае".

Беларуская народная гульня "Каваль".

Міхайлаў дзень

Міхайлаў дзень (21.11) - апошняе свята года, абаронца ад грому. Лічылася, што на Міхайла Архайла мядзведзі ідуць у спячку.

Унукі ў гэты дзень наведвалі сваіх бабуль і дзядуль. Дзеці заўсёды ішлі з падарункамі да іх, а вярталіся з гасцінцамі, прысмакамі. Так спакваля, недакучліва выхоўвалася павага дзяцей да дзядуль і бабуль.

Як і 19 верасня (Цуды, або Міхайла), так і ў гэты дзень Міхайла асацыіруецца з цудамі прыроднай стыхіі - громам і вятрамі. 
 

Крыніца: Лях, Н.У. Беларускія народныя гульні ў фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту (з вопыту работы) / Н. У. Лях. - 2-е выд. - Мінск : Зорны Верасок, 2017. 231 с.

Прыкметы

  • "Не трэба рабіць у гэты дзень, бо Міхайла злы - крышы рве".
  • "Калі на сцёках лёд, то будзе ўпчалавода мёд".
  • "Святы Міхайла з халодным ветрам".
  • "З Міхайлы зіма не стаіць, зямля не мерзне".
  • "Міхайла ў інею прыйдзе - снежная зіма наступае, а калі туманам Мікола спавіты - быць адлізе".

Я. Жабко. «Бабулiна крынiчка»

В. Вярба. «Бабуліны казкі»

У. Дубоўка. «Пра дзеда і ўнука»
Беларускія народныя гульні "Дзядуля-ражок", "Надзейка"

ЗІМА

Каляды

Каляды — народнае зімовае свята. Працягваецца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.

Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Першая вячэра (24-25 снежня/6—7 студзеня), што мела назву «Поснай» ці «Вялікай Куцці» — гэта канец шасцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак святочных дзён і вечароў. Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям'я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. За стол сядалі, як толькі на небе з'яўлялася першая зорка. У гэтым звычаі адлюстраваліся вядомыя хрысціянскія ўяўленні аб цудоўнай зорцы, якая паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пад абрус на святочны стол абавязкова падкладалі сена, што асэнсоўвалася як напамін аб тым, што Ісус адразу пасля нараджэння быў пакладзены на сена ў яслях. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставілі ў рэшаце на покуць, дзеля павышэння ўрадлівасці. Гаспадар запрашаў за святочны стол Дзядоў, чыя прысутнасць была гарантам жыццёвай стабільнасці ўсяго роду. Святочная вячэра складалася з 12 страваў. На першую куццю імкнуліся не хадзіць у чужыя хаты з-за прыкметы, што жывёла сыдзе са двара і прападзе. Менавіта Куцця і сімвалізуе калектыўную (сямейную) долю (дабрабыт, шчасце), і таму пакаштаваць яе мусіў кожны. 

Вечар напярэдадні Новага года (31 снежня-1 студзеня / 13 студзеня — 14 студзеня) называецца «шчодрым», «ласым». Гэтую назву свята атрымала ад шчодрай куцці. На стол ставілі смажаныя каўбасы, свежаніну, сыр, яечню, бліны з верашчака. У цэнтры навагодняй абрадавай ежы знаходзілася мяса свінні, якая з-за сваёй пладавітасці ўспрымалася, як сімвал урадлівасці. Сустрэча Новага года абавязкова суправаджалася шчадраваннем. Цэнтральнай дзеючай асобай шчадроўнага гурту была «каза» — жвавы, здатны да танцаў хлопец, апрануты ў вывернуты кажух. Ён трымаў у руках зробленую з дрэва або з паперы галаву казы. «Казу» суправаджаў павадыр, які павінен быў умець складна гаварыць. У гурт таксама ўваходзілі музыканты, механошы, песеннікі, якія падтрымлівалі галоўных дзеючых асоб.

Трэцяя, «Посная», «Вадзяная» Каляда (5 студзеня — 6 студзеня / 18—19 студзеня), супадае з Вадохрышчам. Менавіта ў памяць аб Хрышчэнні Ісуса Хрыста ў водах Іардану ўстаноўлена гэта свята. Святочная вячэра складалася з няцотнай колькасці посных страваў. На Хрышчэнне хадзілі ў царкву і імкнуліся як мага хутчэй вярнуцца дадому — тады ўраджай гаспадар збярэ першым. Сена, на якім на працягу Калядаў стаяла куцця, паступова аддавалі хатняй жывёле, як ахоўны сродак ад хвароб і ад шкоднага ўплыву ведзьмаў. 

Калядаванне — традыцыя з язычніцкімі каранямі. Увечары група сялян (часам дзяўчат, хлопцаў, дзяцей) апраналася ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу. 

Гаспадар выносіў калядоўнікам хлеб, сала, мяса, садавіну, каўбасы, бліны. Усё гэта калядоўшчыкі складалі ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэйшай. На развітанне яны жадалі гаспадару шчасця, багацця, каб сыны жаніліся і дачкі замуж выходзілі. І ішлі далей па вёсцы. Калі ў гурце быў персанаж-Каза, то сігналам несці пачастунак быў момант, калі Каза падала на падлогу і быццам «памірала». Гэта азначала вялікае няшчасце: значыць, не будзе ўраджаю і дабрабыту. Трэба ажывіць казу: прынесці пачастункаў. І калядоўшчыкі спявалі адпаведныя песні. 

Крыніца: https://be.wikipedia.org

Прымаўкі

«Каляды прыйдзе — добры год будзе»

 «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць»

 «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

Песні

На дуба, калядкі, на дуба

Дзевачкам кудзелька ня люба

Каб нам калядак нядзель дзясятак

Нашы праснічкі б настаяліся

Нашы дзевачкі б нагуляліся.

…Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць,

Дзе каза хвастом,

Там жыта кустом,

Дзе каза нагой,

Там жыта капой,

Дзе каза рогам,

Там жыта стогам!

Гаспадар ідзе,

Кілбасу нясе,

Сем кускоў сала,

Штоб каза ўстала.

Паўмеркі жыта,

Штоб каза была сыта

Паўмеркі аўса,

Штоб каза расла.

«Мароз, Мароз! Хадзі куццю есць,

І іржа, і бель, хадзіце цяпер!

Улетку к нам не бывайце,

Хлеба нашага не ўбівайце,

А ў махавым балоце прабывайце!»

А бяды ніколі!

Стары год канчаем,

Ночы зачынаем:

З ранняй вясною,

З буйнай травою,

З збожжам каласістым,

З зярном ядраністым…

Добры вечар, гаспадару!

Вынесь жа нам каўбас пару.

Ой, пахадзі каля печкі,

Пашукай жа нам перапечкі.

Ой, пахадзі каля кваскі,

Пашукай жа нам каўбаскі.

Вынесь жа сала, не скупіся,

Каб твой ячмень урадзіўся,

Каб нажалі сто коп жыта,

Каб уся сям'я была сыта…

Сцэнарый свята "Калядкі"

В. Жуковіч. «Калядная вячэра»
М. Чарняўскі. «Новы год»
К. Крапіва. «З Новым годам»
Я. Журба. «Дзед Мароз»
Беларускія народныя гульні "Казіны рог""Каза"

Масленіца

Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі станавіліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. 
У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, 
аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдню зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.У нядзелю, пасля ваджэння па вёсцы, з заходам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленне марознага часу, і зламаныя, старыя рэчы. 

Крыніца: https://be.wikipedia.org

НАРОДНАЯ ЛЯЛЬКА "МАСЛЕНКА ДАМАШНЯЯ"

ПРЫКАЗКІ
МАСЛЕНІЦА-ПАЛІЗУХА: СЫР І МАСЛА ПАЛІЗАЛА.
МАСЛЕНКА З БЛІНАМІ, А ПОСТ З ГРЫБАМІ.
БУДЗЕ МАСЛЕНКА, БУДЗЕ ЛЯ ПУПА КРАСНЕНЬКА.
МАСЛЕНКА-ПАЛІЗУХА, ПРАЦЯГНІСЯ ХОЦЬ ДА ДУХА.
А МЫ МАСЛЕНКУ ЧАКАЛІ, УСЕ АЛАДКІ ВЫПЯКАЛІ.

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ  "БЛІН ГАРЫЦЬ""У МАСЛА"

В. ІПАТАВА. «АЛАДКІ»

«У КУЦЕ СЯДЗІЦЬ МЯДЗВЕДЗЬ»

«ЛАДУ, ЛАДУ, ЛАДКІ»

 В. ВІТКА. «БАБІНЫ ГОСЦІ»

по материалам сайта http://belaryskaiahata.blogspot.com/p/blog-page_39.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.