Голосование
Знакомите ли вы своего ребёнка с историей родного города, его достопримечательностями?
Всего 369 человек
Голосование
Какую информацию Вы бы хотели видеть на нашем сайте?
Всего 509 человек

Беларускае нацыянальнае адзенне

Дата: 23 марта 2019 в 22:39, Обновлено 25 марта 2019 в 00:39

Беларускае нацыянальнае адзенне

 Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзенняабутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную(link is external) каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):

       Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з’яўляўся і з’яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

           Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.

                        

ЖАНОЧЫ КАСЦЮМ

Сарочка («рубашка», «кашуля», «чэхлік»)

Сарочка з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў комплекса і магла быць адзіным адзеннем. У мінулым гэтая частка жаночага адзення мела ўніверсальнае прызначэнне. Сарочка ўпрыгожвалася вышыўкай з выкарыстаннем чырвоных і чорных нітак, якая стала самым папулярным і асноўным спосабам упрыгожвання тканага адзення. 

 Фартух

Яго насілі на Беларусі разам са святочным уборам і з паўсядзённым касцюмам. Фартухі шылі з адбеленай ільняной тканіны за 2-3 ночы. Злучаныя разам простым швом ці дэкаратыўным ажурам, палатнішчы тканіны збіралі ў зборку па адным краі на нешырокі пояс. Завязваўся ён па таліі і прыкрываў адзенне спераду, пакідаючы палоску спадніцы ўнізе. Святочныя фартухі ўпрыгожваліся вельмі багата і з вялікай фантазіяй, а штодзённыя былі больш сціплыя. 

Спадніца («панёва», «саян», «андарак»)

Адносіцца да паяснога жаночага адзення. Тэрмін «панёва» выкарыстоўваўся для абазначэння як тканіны, так інесшытай жаночай спадніцы. Андарак насілі жанчыны заможных саслоўяў для халоднага перыяду года. Такая спадніца лічылася святочным адзеннем, магла ўваходзіць у склад вясельнага касцюма. Тэрмін «саян» выкарыстоўваюць для абазначэння жаночага адзення, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым ліфам.

 

Лапці — традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. У мэтах надання трываласці падэшву лапцей падпляталі лазой, вяроўкамі і падшывалі скурай.
Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам (іх плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары і інш.). Лапці насілі мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.


 

Камізэлька (гарсэт) — мужчынская ці жаночая верхняя вопратка без рукавоў. Упрыгожвалі яе вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі.



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.